From Wikipedia, the free encyclopedia
Льюіс Карл Дэвідсан Хэмілтан[1] MBE[2] (англ.: Lewis Carl Davidson Hamilton; нарадзіўся 7 студзеня 1985 года) — брытанскі аўтагоншчык, пілот каманды Mercedes AMG Petronas F1 Team. Сяміразовы чэмпіён свету 2008, 2014, 2015, 2017, 2018, 2019, 2020 гадоў. Лічыцца адным з лепшых гоншчыкаў цяперашняга часу.[3][4]
Льюіс Хэмілтан | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Вялікабрытанія | ||||||||||||||||||||||||
Дата нараджэння | 7 студзеня 1985 (39 гадоў) | ||||||||||||||||||||||||
Месца нараджэння | Стывенідж , Вялікабрытанія | ||||||||||||||||||||||||
№44 Mercedes AMG Petronas F1 Team | |||||||||||||||||||||||||
— месца ў бягучым сезоне (0 ачкоў) | |||||||||||||||||||||||||
Выступленні ў «Формуле-1» | |||||||||||||||||||||||||
Сезоны | 14 (2007–2020) | ||||||||||||||||||||||||
Чэмпіён свету | 7 (2008, 2014, 2015, 2017, 2018, 2019, 2020) | ||||||||||||||||||||||||
Адзіны Гран-пры |
Аўстралія 2007 | ||||||||||||||||||||||||
Месца ў 2020 | 1 (347 ачкоў) | ||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хэмілтан нарадзіўся ў Стывеніджы , Хартфордшыр.[5] У снежні 1995 года, ва ўзросце 10-і гадоў ён папытаў аўтограф у боса каманды McLaren Рона Дэніса, і сказаў яму: «Прывітанне. Я Льюіс Хэмілтан. Я выйграў брытанскі чэмпіянат і аднойчы буду ганяцца за рулём вашага баліда». Праз тры гады Дэніс склаў з ім кантракт праграмы падтрымкі маладых пілотаў McLaren. Пасля перамог у Брытанскай Формуле-Рэно, Еўрасерыі Формулы-3, і GP2 Хэмілтан дэбютаваў у Формуле-1, за каманду Vodafone McLaren Mercedes. Кантракт Хэмілтана з праграмай падтрымкі пілотаў McLaren зрабіў яго самым маладым пілотам, які атрымаў гарантаванае месца ў Формуле-1.
Льюіс Хэмілтан стаў першым цемнаскурым пілотам у Формуле-1 (хоць быў Уілі Ці Рыбс , які тэставаў балід у 1986 годзе[6]) і стаў першым цемнаскурым пілотам, хто змог атрымаць перамогу на трасе Індыянапаліс Матор Спідвей у любой дысцыпліне.
У сваім першым сезоне ў Формуле-1, Хэмілтан усталяваў мноства рэкордаў, ён стаў віцэ-чэмпіёнам свайго дэбютнага сезону 2007, у якім прайграў усяго адно ачко чэмпіёну Кімі Райканену, затое на наступны год ён стаў чэмпіёнам. Уладальнік Прэміі імя Ларэнца Бандзіні і Памятнага трафея Суколка Хотарна. У 2014 годзе быў прызнаны спартсменам года па версіі BBC .[7] На дадзены момант з’яўляецца адзіным гоншчыкам у гісторыі Формулы-1, каму атрымоўвалася атрымліваць перамогі ва ўсіх праведзеных сезонах запар, пачынальна з дэбютнага. З 2007 па 2012 гады выступаў за каманду Vodafone McLaren Mercedes, з 2013-га — гоншчык каманды Mercedes AMG Petronas F1 Team.[8][9]
У 2014 годзе па выніках галасавання часопіса «RaceMag» Хэмілтан быў прызнаны самым няўдачлівым гоншчыкам што выступалі ў «Формуле-1» за апошнія дваццаць гадоў, рэйтынг складаўся па агульнай колькасці Гран-пры ў якіх гоншчык мог бы атрымаць перамогу, але па якіх-небудзь прычынах (напрыклад: замешка на піт-стопе, механічны сход) не змог зрабіць гэтага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.