Любашаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Люба́шаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Любашава (да 1954 года — Ганцавічы).
Любашаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ганцавіцкі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Любашава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 906 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ганцавіцкі сельсавет у Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Ганцавічы. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Любашаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Любашава[1]. З 25 снежня 1962 па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ляхавіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 5 населеных пунктаў[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2418 чалавек[3], з іх 93,0 % — беларусы, 3,8 % — палякі, 2,3 % — рускія, 0,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1906 чалавек[5].