From Wikipedia, the free encyclopedia
Людвіг Бехштайн (ням.: Ludwig Bechstein; 24 лістапада 1801, Веймар, Германія — 14 мая 1860, Майнінген) — нямецкі пісьменнік і складальнік зборнікаў народных казак.
Людвіг Бехштайн | |
---|---|
Ludwig Bechstein | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 лістапада 1801[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 мая 1860[1][2][…] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Reinhold Bechstein[d] і Adolf Emil Ludwig Bechstein[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | бібліятэкар, пісьменнік, архівіст, фармацэўт, збіральнік народных казак |
Кірунак | складальнік зборнікаў народных казак |
Мова твораў | нямецкая |
Дэбют | «Хроніка горада Майнінген 1676—1834» |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быў пазашлюбным сынам Іаганы Караліны Даратэі Бехштайн і французскага эмігранта Луі Дзюпантро. У 1810 яго ўсынавіў дзядзька, Іаган Матэус Бехштайн. У 1821 годзе Людвіг скончыў гімназію, у 1829 вывучаў філасофію, гісторыю і літаратуру ў Лейпцыгу, у 1830 — у Мюнхене. У 1833 робіцца герцагскім бібліятэкарам у Майнінгене, з 1833 — дырэктар герцагскай бібліятэкі, у 1840 атрымлівае чын прыдворнага радцы, з 1848 кіраўнік грамадскага хенебергскага архіва.
Людвіг Бехштайн пісаў паэтычныя (лірычныя і патрыятычныя) творы, гістарычныя навелы і раманы, аднак славу яму прынеслі складзеныя ім зборнікі нямецкіх народных казак: "Цюрынгскія народныя казкі" (Thüringische Volksmärchen, 1823), "Нямецкая кніга казак" (Deutsches Märchenbuch, 1940), "Кніга нямецкіх сагаў" (Deutsches Sagenbuch, 1853) і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.