Люмбага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Люмба́га (ад лац.: lumbus — паясніца), прастрэл — болевы сіндром (моцны боль, скарачэнне мышцаў, скрыўленне пазваночніка) у паяснічнай вобласці спіны ад раздражненняў нервовых канцоў у звязках пазваночніка. Узнікненню люмбага садзейнічаюць траўмы, фізічнае перанапружанне, інфекцыі. Найчасцей бывае ў мужчын старэй за 30 гадоў. Лячэнне тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычнае, пры рэцыдывах — курортнае.