Ляахэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ляахэ́[1] — рака на паўночным усходзе Кітая.
Хуткія факты Ляахэ, Характарыстыка ...
Ляахэ | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 232 000 км² |
Расход вады | 630 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Laoha He[d] |
• Каардынаты | 42°58′53″ пн. ш. 123°32′50″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ляадунскі заліў |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 40°54′42″ пн. ш. 121°48′42″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Жоўтае мора → Ціхі акіян |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня (ад вытокаў ракі Сіляахэ) 1430 км, плошча басейна 231 тыс.км². Пачынаецца ў гарах на стыку Вялікага Хінгана і Жэхэ, цячэ па раўніне Сунляо, упадае ў Ляадунскі заліў Жоўтага мора. Летнія паводкі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні больш за 630 м³/с. Выкарыстоўваецца пераважна для арашэння. Вадасховішчы Дахафан, Эрлуншань. Суднаходная ад горада Чжэнцзятунь. У вусці — порт Інкоу.