Лігуры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лігу́ры (састар. лігурыйцы; лац.: Ligures, стар.-грэч.: Λίγυες, Λίγυρες) — зборнае найменне старажытных плямёнаў, якія насялялі ў сярэдзіне 1-га тыс. да н. э. паўночна-заходнюю Італію і паўднёва-усходнюю Галію. Мяркуюць, што ў 2-м — сярэдзіне 1-га тыс. да н. э. лігуры засялялі вялікую частку Італіі, а затым былі адціснуты на паўночны захад італікамі.