Лідзія Андрэеўна Русланава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лідзія Андрэеўна Русланава (руск.: Ли́дия Андре́евна Русла́нова; пры нараджэнні Праскоўя Андрыянаўна Лейкіна-Гаршэніна; 14 (27) кастрычніка 1900, сяло Чарнаўка, Саратаўская губерня — 21 верасня 1973, Масква) — расійская і савецкая спявачка, Заслужаная артыстка РСФСР (1942). Асноўнае месца ў рэпертуары Русланавай займалі рускія народныя песні. Лідзія Русланава была адным з самых папулярных выканаўцаў у СССР, а яе выкананне рускіх народных песень лічаць эталонным.
Лідзія Андрэеўна Русланава | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 14 (27) кастрычніка 1900[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 верасня 1973(1973-09-21) (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Муж | Міхаіл Навумавіч Гаркаві[d][3] і Уладзімір Віктаравіч Крукаў[d][4] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка |
Пеўчы голас | мецца-сапрана, сапрана і кантральта[d] |
Інструменты | вакал[d] |
Жанры | руская народная песня[d], Russian urban romance[d], Cruel romance[d] і праваслаўная музыка[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Валодала прыгожым і моцным голасам шырокага дыяпазону. Стварыла свой стыль выканання народных песень, якія збірала ўсё жыццё. Сярод найбольш папулярных яе песень: «Стэп ды стэп наўкол», «Ліпа векавая», «Я на горку ішла», «Залатыя горы», «Свеціць месяц», «Валёнкі» і многія іншыя. Лідзія Русланова выконвала і песні савецкіх кампазітараў. Адной з першых выканала «Кацюшу». У 1945 годзе рэпрэсіравана.