Ліхаманка Заходняга Ніла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліхаманка Заходняга Ніла (ЛЗН) — інфекцыя, што перадаецца праз укус членістаногіх, пераважна крывасмокавых камароў. Месцамі размнажэння камароў ёсць вадаёмы, ямы, канавы, кар'еры, цыстэрны і бочкі з дажджавой вадой, падвалы жылых будынкаў, хлявы і свірны. Вірус пераносіцца пералётнымі птушкамі. Заражэнне ўяўляе смяротную пагрозу праз паражэнне мозга (энцэфаліт) і яго абалонак (менінгіт).
Вірус Заходняга Ніла | |
---|---|
| |
МКХ-10 | A92.392.3 |
МКБ-10-КМ | A92.30 і A92.3 |
МКХ-9 | 066.3066.3 |
МКБ-9-КМ | 066.4[1] і 066.40[1] |
DiseasesDB | 30025 |
MeSH | D014901 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Упершыню вірус выявілі ў 1937 годзе ў крыві жыхаркі вытокаў Ніла. Беларускі навукова-даследчы інстытут эпідэміялогіі і мікрабіялогіі атрымаў першы штам віруса ў Беларусі ў 1985 г. пры даследаванні біяпробаў унутраных органаў 62 пералётных птушак уздоўж штучных вадаёмаў рыбнай гаспадаркі «Трэмля» (Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) падчас экспедыцыі па выяўленні арбавірусаў. Пазней штам віруса вылучылі ў Белавежскай пушчы ў камароў роду Aedes і ў крыві мясцовага жыхара.