Ліхаманка Зіка
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Зіка (значэнні).
Ліхаманка Зіка (таксама — інфекцыя, выкліканая вірусам Зіка) — вострае інфекцыйнае захворванне, якое выклікае вірус Зіка з роду Flavivirus[en]. Яго адносяць да арбавірусных інфекцый. Працякае адносна дабраякасна, з недоўгачасовай ліхаманкай без выражанай інтаксікацыі, сыпу. У апошні час хвароба прыцягвае да сябе пільную ўвагу з-за магчымасці значнага сусветнага распаўсюджвання, лёгкага заражэння падарожнікаў, а таксама з-за верагоднага высокатэратагеннага дзеяння віруса, якога падазраюць у сувязі з павелічэннем колькасці нованароджаных з прыроджанай заганай — мікрацэфаліяй, якая выяўлена сёння ў эндэмічных па вірусе раёнах Бразіліі.
Хуткія факты Інфекцыя, выкліканая вірусам Зіка, МКХ-10 ...
Інфекцыя, выкліканая вірусам Зіка | |
---|---|
| |
МКХ-10 | A92.892.8 |
МКБ-10-КМ | A92.8, U06 і A92.5 |
МКХ-9 | 066.3066.3 |
DiseasesDB | 36480 |
MedlinePlus | 007666 |
MeSH | D000071243 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць