Ліцвянскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліцвя́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Ліцвяны.
Ліцвянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Уздзенскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ліцвяны |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 729 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Каменскі сельсавет у складзе Уздзенскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Каменка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уздзенскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 14 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ліцвяны, сельсавет перайменаваны ў Ліцвянскі[1]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Уздзенскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 729 чалавек[3], з іх 91,1 % — беларусы, 5,6 % — рускія, 1,2 % — украінцы[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: аграгарадок Ліцвяны, вёскі Вялікая Уса, Губіна, Каменка, Лісаўшчына, Макавішчы, Малая Уса, Новая Старына, Сакольшчына і пасёлкі Камароўка, Каменка.