![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/aa/P1210896_Paris_XII_gare_de_Lyon_rwk.jpg/640px-P1210896_Paris_XII_gare_de_Lyon_rwk.jpg&w=640&q=50)
Ліёнскі вакзал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліёнскі вакзал (фр.: gare de Lyon, гар дэ Льён) — адзін з 6 найбуйнейшых чыгуначных тэрміналаў у Францыі, размешчаны ў Парыжы. Названы ў гонар горада Ліён. На вакзал прыбывае мноства цягнікоў далёкага следавання, у асноўным па шляху на поўдзень Францыі. Пабудаваны да Сусветнай выставы 1900 года. Складаецца з некалькіх узроўняў-паверхаў. Уяўляе сабой класічны прыклад архітэктуры свайго часу.
Станцыя | |
Ліёнскі вакзал | |
---|---|
![]() | |
Аператар | SNCF Gares & Connexions[d] |
Дата адкрыцця | 12 жніўня 1849 |
Код у «Экспрэс-3» | 87686030 і 87686006 |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/eb/Gare_de_Lyon_%28nojhan%29.jpg/640px-Gare_de_Lyon_%28nojhan%29.jpg)
Вялікая вежа з гадзіннікам на вуглу Ліёнскага вакзала, вышынёй 64 метра таксама датуецца 1900 годам.
Вакзальны рэстаран «Сіні цягнік» (Le Train Bleu) з абстаноўкай ва ўсходнім стылі абслугоўвае падарожнікаў і гасцей сталіцы з 1901 года.
Вакзал абслугоўвае рэгіён Цэнтр і паўднёвы ўсход краіны (TGV), Альпы, Італію, Грэцыю. Таксама на станцыю праходзяць цягнікі мясцовага і прыгараднага паведамлення горада Парыжа. На вакзале знаходзіцца аднайменная станцыя метро.