From Wikipedia, the free encyclopedia
Лі Гу Хон (кар. 이홍구, 李洪九; нар. 9 мая 1934) — паўднёвакарэйскі навуковец і палітык, прэм’ер-міністр Рэспублікі Карэя (1994—1995).
Лі Хон Гу | |
---|---|
Нараджэнне |
9 мая 1934[1] (90 гадоў) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
медаль Уілбура Кроса[d] (2004) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пачынаў вывучаць права ў Сеульскім нацыянальным універсітэце, але праз год пакінуў ВНУ. У 1955 годзе Лі ўступіў ва Універсітэт Эмары (ЗША), які скончыў за чатыры гады, а ў 1968 годзе атрымаў ступень па палітычных навуках у Ельскім універсітэце.
Пасля вяртання на радзіму займаўся выкладчыцкай дзейнасцю, пакуль у 1988 годзе яго не запрасілі ва ўрад.
У 1991 годзе Лі Хон Гу стаў паслом Паўднёвай Карэі ў Вялікабрытаніі. З 1994 да 1995 года ўзначальваў Урад Рэспублікі Карэя.
У 1996 годзе Лі быў абраны ў паўднёвакарэйскі парламент. У сакавіку 1998 года прэзідэнт Кім Дэ Чжун прызначыў яго на пасаду пасла ў ЗША. Гэтую пасаду ён займаў да жніўня 2000 года.
Пасля таго Лі Хон Гу сышоў з дзяржаўнай службы і з палітыкі, ён заняўся навуковай дзейнасцю. У маі 2002 года ён заснаваў у Сеуле Інстытут Усходняй Азіі. Акрамя таго, Лі піша артыкулы для прэсы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.