Маналітнае ядро
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маналітнае ядро — класічная і на цяперашні час найбольш распаўсюджаная архітэктура ядра аперацыйнай сістэмы. Маналітныя ядры падаюць багаты набор абстракцый абсталявання. Усе часткі маналітнага ядра працуюць у адной адраснай прасторы.
Маналітныя ядры маюць доўгую гісторыю развіцця і ўдасканалення і з’яўляюцца найбольш зрэлымі архітэктурна і прыдатнымі да эксплуатацыі. Разам з тым, маналітнасць ядра ўскладняе яго адладку, разуменне кода ядра, даданне новых функцый і магчымасцяў, выдаленне «мёртвага», непатрэбнага, успадкаванага ад папярэдніх версій кода. «Разбуханне» кода маналітнага ядра таксама павялічвае патрабаванні да аб’ёму аператыўнай памяці, патрабаванай для функцыянавання ядра АС. Гэта робіць маналітныя ядравыя архітэктуры малапрыдатнымі да эксплуатацыі ў сістэмах, надта абмежаваных па аб’ёму АЗП, напрыклад, убудаваных сістэмах, прамысловых мікракантролерах і г. д.
Альтэрнатывай маналітнаму ядру лічацца архітэктуры, заснаваныя на мікраядрах.