From Wikipedia, the free encyclopedia
Маніфест 22 студзеня (польск.: Manifest Tymczasowego Rządu Narodowego) выдадзены 22 студзеня 1863 ў Варшаве Цэнтральным нацыянальным камітэтам, які абвясціў пачатак паўстання 1863—1864 гадоў.
Тэкст дакумента быў напісаны паэтэсай Марыяй Ільніцкай (1825—1897) і прыняты на паседжанні Цэнтральнага камітэта ў Варшаве 17 студзеня 1863 г.
Маніфест абвяшчаў, што Цэнтральны нацыянальны камітэт прымае на сябе паўнамоцтвы Часовага Нацыянальнага Урада. Заклікае грамадзян былой Рэчы Паспалітай (палякаў, украінцаў, беларусаў, літоўцаў і яўрэяў) ўзняцца на барацьбу за аднаўленне дзяржавы ў межах 1772, і ўзброенаму супрацьстаянню Расійскай імперыі. Было задэкларавана абяцанне надзяліць 3 моргамі (каля 2 дзесяцін) зямлі беззямельных сялян, якія са зброяй у руках падтрымаюць паўстанне.
У навуковай літаратуры замацаваліся высновы пра тое, што паўстанне 1863 г. па складу ўдзельнікаў было пераважна шляхецкім, а па зместу праграмы — буржуазна-дэмакратычным, што рэвалюцыйныя дэмакраты з прычыны сваёй слабасці не змаглі павесці за сабою сялянскія масы і вымушаныя былі падпарадкоўвацца шляхецкім рэвалюцыянерам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.