Маргіт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Востраў Маргіт, (Маргітсігет, венг.: Margit-sziget — востраў Маргарыты) — востраў на Дунаі ў горадзе Будапешце. Востраў размешчаны ў цэнтры горада паміж дзвюма часткамі венгерскай сталіцы — Будай і Пештам і злучаецца з імі мостам Маргарыты ў паўднёвай частцы і мостам Арпада ў паўночнай. Даўжыня вострава — 2,5 км, плошча — 0,965 км². Востраў цалкам заняты паркам, карыстаецца папулярнасцю ў якасці месца адпачынку ў турыстаў і жыхароў горада. На востраве размешчана некалькі гатэляў з крыніцамі тэрмальнай вады. Праезд аўтатранспарту, за выключэннем таксі, аўтобусаў і веларыкшаў, забаронены.
Хуткія факты Маргіт, Характарыстыкі ...
Маргіт | |
---|---|
венг. Margit-sziget | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,965 км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
47°32′ пн. ш. 19°03′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Будапешт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць