Маркаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́ркаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Маркава.
Хуткія факты Маркаўскі сельсавет, Краіна ...
Маркаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Маладзечанскі раён |
Уключае | 16 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Маркава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 948 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222318 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 11 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Беніцкага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1974 годзе скасаваны вёскі Нялідкі і Юзафполле[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1178 чалавек[3], з іх 97,3 % — беларусы, 1,2 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 948 чалавек[5].