Марс Адысей
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Марс Адысей», ці «2001 Mars Odyssey» — аўтаматычная міжпланетная станцыя, якая даследуе планету Марс. Праект быў распрацаваны NASA і Lockheed Martin з планаваным коштам усёй місіі 297 мільёнаў долараў ЗША. Місія апарата складаецца ў пошуку сведчанняў існавання вады і лёду ў мінулым ці сучаснасці, а таксама вывучэнне геалогіі і радыяцыйнага асяроддзя планеты з выкарыстаннем спектрометраў і цеплавізара.[4] Даныя, сабраныя Адысеем, мусяць дапамагчы адказаць на пытанне, ці існавала жыццё на Марсе, і сфармуляваць ацэнку рызыкі радыяцыі, якой могуць падвергнуцца будучыя астранаўты на Марсе. Акрамя навуковай місіі, апарат дзейнічае як рэтранслятар для сувязі паміж марсаходам Curiosity (а раней Mars Exploration Rover і пасадачным апаратам Phoenix) і Зямлёй. Назва апарата ёсць данінай павагі Артуру К. Кларку, адсылаючы да яго са Стэнлі Кубрыкам фільма «2001: Касмічная адысея».[5][6]
Марс Адысей | |
---|---|
2001 Mars Odyssey | |
Заказчык | НАСА |
Вытворца | Lockheed Martin |
Аператар | Лабараторыя рэактыўнага руху |
Задачы |
Пошук вады Картаграфаванне Марса |
Запуск | 7 красавіка 2001 15:02:22 UTC[1] |
Ракета-носьбіт | Delta-II |
Стартавая пляцоўка | SLC-17A |
NSSDC ID | 2001-013A |
SCN | 26734 |
Тэхнічныя характарыстыкі | |
Маса |
725 кг[2] (поўная) 376,3 кг (пустая) |
Памеры | 2,2x2,6x1,7 м |
Магутнасць | 750 Вт |
Крыніцы сілкавання | Сонечная панэль |
Тэрмін актыўнага існавання | &&&&&&&&&&&&&023.&&&&&023 гады &&&&&&&&&&&&&055.&&&&&055 дзён |
Элементы арбіты | |
Тып арбіты | Сонечна-сінхронная |
Вялікая паўвось | 3793,4 км[3] |
Эксцэнтрысітэт | 0,0 |
Схіленне | 93,064°[3] |
Перыяд абарачэння | 2 гадзіны |
Вышыня арбіты | 400 км |
Сайт праекта |
Адысей быў запушчаны 7 красавіка 2001 года на ракеце Delta II с базы ВПС на мысе Канаверал і дасягнуў арбіты Марса 24 кастрычніка 2001 года ў 02:30 UTC.[7]
28 мая 2002 г. NASA паведаміла, што інструмент Адысея GRS выявіў вялікую колькасць вадароду, што сведчыць аб тым што ў межах глыбіні аднаго метра ад паверхні планеты павінен ляжаць лёд, таму АМС прыступіла да картаграфавання размеркавання падземнай вады.[8] Арбітальны апарат таксама выявіў велізарныя адклады вадзянога лёду каля паверхні экватарыяльных рэгіёнаў.[9]
15 снежня 2010 г. апарат пабіў рэкорд самага доўгага працаздольнага знаходжання касмічнага карабля на Марсе маючы 3340 дня працы.[10] У апошняе дзесяцігоддзе Адысей таксама служыў асноўным сродкам сувязі для даследчыкаў паверхні Марса NASA, аж да марсахода Curiosity. У цяперашні час ён утрымлівае рэкорд самага працяглага бесперапынна актыўнага функцыянавання касмічнага карабля на арбіце вакол іншай планеты, апярэджваючы Pioneer Venus Orbiter (праслужыў 14 гадоў[11]) і Mars Express (праслужыў больш за 19 гадоў). Станцыя знаходзіцца на палярнай арбіце вакол Марса з вялікай паўвоссю каля 3800 км. Мяркуецца, што паліва хопіць для працы да канца 2025 года.[12]