From Wikipedia, the free encyclopedia
Марцэлін Коміт (лац. Marcellinus Comes) (памёр пасля 534 г.) — візантыйскі гісторык, які склаў хроніку, якая ахоплівае перыяд ад узыходжання на прастол імператара Феадосія I (379 г.) да першых гадоў валадарання імператара Юстыніяна I (534 г.).
Марцэлін Коміт | |
---|---|
Дата нараджэння | V стагоддзе |
Дата смерці | магчыма 534[1] |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Пра жыццё Марцэліна Коміта вядома мала. Хоць ён нарадзіўся ў Ілірыі, Марцэлін усё свядомае жыццё пражыў у Канстанцінопалі. Ён быў блізкі да Юстыніяна I яшчэ тады, калі той быў спадчыннікам прастола. Пры Юстыніяне I Марцэлін займаў шэраг прыдворных пасад. У сваёй «Хроніцы» Марцэлін Коміт апісвае выключна падзеі, якія адбываліся ва ўсходняй часткі былой Рымскай імперыі, асаблівую ўвагу надаючы здарэнням у сталіцы Візантыі і гісторыі Хрысціянскай Царквы на Усходзе. «Хроніка» Марцэліна была працягнута ананімным аўтарам да 566 г. (падзеі з 548 г. з’яўляюцца толькі пералікам індыктаў). Касіядор (Institutiones Divinarum, XVII) згадвае яшчэ пра два сачыненні Марцэліна, якія да нас не дашлі (у тым ліку апісанні Канстанцінопаля і Іерусаліма).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.