From Wikipedia, the free encyclopedia
Марыя Крысціна Грыпэ (шведск.: Maria Kristina Gripe), народжаная Мая Стына Вальтэр (шведск.: Maja Stina Walter); 25 ліпеня 1923, Ваксхальм, Швецыя — 5 красавіка 2007, Рёнінгэ, Швецыя) — шведская пісьменніца, аўтар мноства кніг для дзяцей і юнацтва. У 1974 годзе была ўзнагароджана медалём Г. Х. Андэрсена. Яе кнігі атрымалі мноства ўзнагарод, і яна была лаўрэатам шведскай прэміі Доблаўга ў 1979 годзе. Яе творы выдаваліся на 29 мовах.
Марыя Грыпэ | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1923[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 красавіка 2007[5][1][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Camilla Gripe[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, дзіцячая пісьменніца, сцэнарыст, аўтар |
Гады творчасці | з 1954 |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пісьменніца з’явілася на свет 25 ліпеня 1923 года ў Ваксхальме, Швецыя. Калі Марыі было шэсць гадоў, яе сям’я пераехала з Ваксхальма ў Эрэбру. Яны зноў пераехалі ў Стакгольм, дзе Марыя з адзнакай закончыла школу, затым — Стакгольмскі ўніверсітэт, у якім вывучала філасофію; у 1946 годзе выйшла замуж за мастака Харальда Грыпэ, які стаў пазней ілюстратарам яе кніг. Першая аповесць Марыі, «У нашым маленькім гарадку» (шведск.: I vår lilla stad) была напісана ёю для дачкі Камілы і апублікаваная ў 1954 годзе. Усенародная вядомасць прыйшла да пісьменніцы з выданнем трылогіі пра Хуга і Юзэфіну.
Усяго ёю было напісана больш за 30 кніг для дзяцей і юнацтва. Асноўныя тэмы творчасці пісьменніцы — павага да асобы, вера ў тое, што на свеце няма «лішніх» людзей — «кожны чалавек павінен усведамляць сябе як істота неабходная» (цытата з Шапэнгаўэра, якая стала эпіграфам да «Сесіліі Агнес …»); асабліва востра гэтая тэма ставіцца ў аповесцях пра Эльвісу. У многіх творах Грыпэ ёсць містычныя, «звышнатуральныя» элементы («Сесілія Агнес — дзіўная гісторыя», «Гнаявы жук лётае ў прыцемках…»).
Пісьменніца памерла 5 красавіка 2007 года ва ўзросце васьмідзесяці трох гадоў. Яе апошняя кніга, «Кветка Ганны» (шведск.: Annas blomma) была апублікавана ў 1997 годзе за дзесяць гадоў да смерці аўтара.
Некаторыя кнігі Грыпэ былі экранізаваныя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.