From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́я (руск.: Ма́я[1], якуцк.: Маайа) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Хабараўскам краі і Якуціі, правы прыток ракі Алдан (басейн ракі Лена).
Мая | |
---|---|
як. Маайа, руск. Мая | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1053 км |
Басейн | 171 000 км² |
Расход вады | 1 180 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Юдама-Майскае нагор’е |
• Каардынаты | 59°44′52″ пн. ш. 139°37′38″ у. д.HGЯO |
Вусце | Алдан |
• Месцазнаходжанне | каля сяла Усць-Мая |
• Каардынаты | 60°24′42″ пн. ш. 134°33′07″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Алдан → Лена → Мора Лапцевых |
Краіна | |
Рэгіёны | Хабараўскі край, Якуція |
Код у ДВР | 18030600512117300022262 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 1053 км, плошча вадазбору — 171 000 км², сярэдні расход вады — 1180 (1190[2]) м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 37,558[2] км³/год. Утвараецца зліццём рэк Правая Мая і Левая Мая. Пераважна цячэ ў межах Юдама-Майскага нагор’я. Упадае ў Алдан каля сяла Усць-Мая. У верхнім і сярэднім цячэнні даліна шырокая забалочаная, у нізоўях больш вузкая. Жыўленне змяшанае — снегавое і дажджавое. Разводдзе з мая па верасень. Замярзае ў другой палове кастрычніка, адкрываецца ў маі. У басейне ракі 9975 азёр агульнай плошчай 319 км²[2].
Суднаходная на 547[1] (552[3]) км ад вусця.
Асноўныя прытокі: Юдама, Аім, Інгілі, Лякі, Маці, Маймакан, Паўночны Уй.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.