Мбабанэ
горад, сталіца Эсваціні / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мбабанэ — горад і сталіца Эсваціні. Знаходзіцца на рацэ Мбабанэ ў цэнтры краіны. Горад з’яўляецца палітычным і гандлёвым цэнтрам краіны. Насельніцтва налічвае каля 70 тыс. чалавек. Аўтамабільнай дарогай злучана з чыгуначнай лініяй, якая вядзе ў мазамбікскі порт Мапуту.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
Мбабанэ
Mbabane
| ||||||||||||||||||||
Закрыць
Горад быў заснаваны ў XVII стагоддзі як каралеўская рэзідэнцыя. Мбабанэ быў адміністрацыйным цэнтрам Свазіленда ў складзе брытанскай калоніі. З 1968 года з’яўляецца сталіцай незалежнага Свазіленда.
Развіццё атрымалі харчовая, дрэваапрацоўчая, металургічная прамысловасці.