From Wikipedia, the free encyclopedia
Меда́ль «За адзна́ку ў во́інскай слу́жбе» — дзяржаўная ўзнагарода СССР.
Медаль «За адзнаку ў вайсковай службе» | |||
---|---|---|---|
I ступені | |||
|
|||
II ступені | |||
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | медаль | ||
Дата заснавання | 28 кастрычніка 1974 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 24 сакавіка 1975[1] | ||
Колькасць |
1-я ступень — каля 20 000 2-я ступень — каля 120 000 |
||
Характарыстыкі | |||
Памеры | дыяметр — 32 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР» | ||
Малодшая | Медаль «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 кастрычніка 1974 года. Аўтар малюнка медаля — мастак А. Б. Жук.
Медалём «За адзнаку ў воінскай службе» ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флота, пагранічных і ўнутраных войскаў:
Узнагароджанне медалём «За адзнаку ў воінскай службе» ажыццяўляецца ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Міністрам абароны СССР, Міністрам унутраных спраў СССР, Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР.
Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» складаецца з двух ступеняў. Вышэйшай ступенню медаля з'яўляецца I ступень.
Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» носіцца на правым боку грудзей ніжэй ордэнаў СССР. Стужка да медаля на агульнай планцы размяшчаецца пасля стужкі да медаля «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР».
Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» I ступені вырабляецца з латуні і мае форму выпуклай пяціканцовай зоркі, у прамежках паміж канцамі якой размешчаны пяць шчытоў з эмблемамі асноўных родаў войскаў. У цэнтры медаля — профільная выява салдата, матроса і лётчыка, абрамленая кальцом з надпісам «За отличие в воинской службе» і двума лаўровымі галінкамі ўнізе. Усе выявы на медалю выпуклыя. Рэверс медаля малюнкаў не мае, толькі ў ніжняй частцы рэверсу (на 6 гадзін па цыферблаце) размешчана маленькае рэльефнае кляймо маскоўскага манетнага двара ў выглядзе трох стылізаваных літар «ММД».
Памер медаля паміж супрацьлеглымі канцамі зоркі 38 мм.
Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з латуневай калодачкай шырынёй 29,5 мм і вышынёй 27,5 мм. Калодачка пакрыта шаўковай муаравай стужкай чырвонага колеру з дзвюма зялёнымі падоўжнымі палоскамі па краях. Шырыня стужкі 24 мм, палосак — 3 мм, адлегласць палоскі ад краю — 3 мм. У цэнтры калодкі на стужцы змешчана латуневая пяціканцовая зорачка. Калодачка мае на адваротным боку наразны штыфт з гайкай для прымацавання медаля да адзежы. Прыціскная гайка дыяметрам 19 мм мае кляймо «МОСКОВСКИЙ МОНЕТНЫЙ ДВОР» выпуклымі літарамі.
Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» ІІ ступені, яго калодка і зорачка на стужцы вырабляюцца з мельхіёру.
Да пачатку 1981 года медалём «За адзнаку ў воінскай службе» I ступені было ўзнагароджана больш за 3 тысячы ваеннаслужачых, медалём II ступені — каля 25 тысяч ваеннаслужачых. На 1985 год медалямі I і II ступені было ўзнагароджана каля 5 тысяч і каля 40 тысяч ваеннаслужачых адпаведна.
Па стану на 1 студзеня 1995 медалём «За адзнаку ў воінскай службе» I ступені было ўзнагароджана каля 20 тысяч, медалём II ступені — каля 120 тысяч.
У адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Расійскай Федэрацыі ад 2 сакавіка 1992 года № 2424-1 медаль былога СССР, з аналагічнай назвай і колькасцю ступеняў, застаўся ва ўзнагароднай сістэме Расіі на пераходны перыяд, да ўвядзення новых дзяржаўных узнагарод Расіі[2].
У Расійскай Федэрацыі ўзнагароджанні медалём пераходнага тыпу ажыццяўляліся да канца 1994 года[3][4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.