Медаль «За вызваленне Бялграда»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Медаль «За вызваленне Бялграда» — медаль, заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 9 чэрвеня 1945 года. Праект медаля стварыў мастак А. І. Кузняцоў.
Хуткія факты Медаль «За вызваленне Бялграда», Краіна ...
Медаль «За вызваленне Бялграда» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | медаль | ||
Каму ўручаецца | ваеннаслужачым Чырвонай Арміі, Ваенна-марскога флота і войскаў НКУС | ||
Падставы ўзнагароджання | непасрэдным удзельнікам вызваленні Бялграда | ||
Дата заснавання | 9 чэрвеня 1945 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць | 70 000 | ||
Характарыстыкі | |||
Матэрыял | Латунь | ||
Памеры | круг з латуні дыяметрам 32 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «За ўзяцце Берліна» | ||
Малодшая | Медаль «За вызваленне Варшавы» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Медалём «За вызваленне Бялграда» ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя Чырвонай Арміі, Ваенна-марскога флоту і войскаў НКУС — непасрэдныя ўдзельнікі гераічнага штурму і вызвалення Бялграда ў перыяд 29 верасня — 22 кастрычніка 1944 г, а таксама арганізатары і кіраўнікі баявых аперацый пры вызваленні гэтага горада.
Медаль «За вызваленне Бялграда» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За ўзяцце Берліна».
Медалём «За вызваленне Бялграда» ўзнагароджана каля 70 000 чалавек.