Мельнікава (Томская вобласць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мельнікава.
Мельнікава (руск.: Ме́льниково) — сяло ў Томскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Шэгарскага раёна і Шэгарскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 8216 чал. (на 1 жніўня 2012 года), 8048 чал. (на 1 студзеня 2015 года).
Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...
Сяло
Мельнікава
|
Закрыць
У вёсцы сыходзяцца аўтатрасы федэральнага падпарадкавання, якія вядуць на поўдзень — у Новасібірскую вобласць, на захад — да Бакчара і Кедровага, на поўнач — да Калпашава, Парабелі і Каргаска і на ўсход — да Томска. Сяло размешчана на рацэ Мундраве за 4 км на захад ад ракі Об, за 64 км на захад ад Томска.