Мерыда (Венесуэла)
горад у Венесуэле / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мерыда (ісп.: Mérida, поўная назва Santiago de los Caballeros de Mérida) — горад на захадзе Венесуэлы. Сталіца і найбуйнейшы горад штата Мерыда. Насельніцтва каля 300 тыс. жыхароў, з прыгарадамі — больш за 500 тыс.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
Мерыда
Mérida
| ||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Горад размешчаны ў горнай даліне на вышыні 1630 м паміж хрыбтамі, якія ўваходзяць у горную сістэму Кардыльера-дэ-Мерыда (частка Анд). Месца размяшчэння самай высакагорнай (найвышэйшы пункт 4765 м) і другой па даўжыні ў свеце (12,5 км) канатнай дарогі Teleférico de Mérida, з якой адкрываецца від на пік Балівар.