Мсціслаўскае ваяводства
ваяводства ў Вялікім Княстве Літоўскім / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мсціслаўскае ваяводства (1566—1772) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Плошча складала каля 22,6 тыс. км². Сталіцай ваяводства з’яўляўся Мсціслаў. Ваяводства паўстала з Мсціслаўскага княства (у выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў[1]).
Мсціслаўскае ваяводства | |||
---|---|---|---|
Palatinatus Mscislaviensis | |||
|
|||
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае | ||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | Мсціслаў | ||
Дата ўтварэння | 1566 | ||
Дата скасавання | 1772 | ||
Плошча | 22,6 тыс. | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ваеннае ліхалецце прычыніла павету вялікае спусташэнне. Сойм Вялікага Княства Літоўскага 1661 года характарызаваў стан ваяводства як «цалкам спустошаны маскоўскім непрыяцелем»[2], а колькасць дымаў скарацілася на 69 %[3].
Ваяводства не мела падзелу на паветы[upper-alpha 1].
Ваяводства ахоплівала тэрыторыі былога Мсціслаўскага княства, Крычаўскай воласці і прыватных маёнткаў, папярэдне вылучаных з іхняга складу (усход сучаснай Магілёўскай вобласці і поўдзень Смаленскай вобласці)[upper-alpha 2].
Найбуйнейшыя населеныя пункты: Дрыбін, Жукава, Крычаў, Радамль, Расна, Хіславічы, Хоцімск, Шумячы.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя ваяводства адышла да Расійскай імперыі, дзе ўвайшла ў склад Магілёўскай губерні[1]. Тым не меней, намінальна ваяводства працягвала існаваць у складзе Рэчы Паспалітай да апошняга яе падзелу ў 1793 годзе[6].