Мурэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мурэн — горад у Манголіі, адміністрацыйны цэнтр аймака Хуўсгел. У канцы 2007 года насельніцтва горада складала 36 082 чалавека, плошча — 102,9 км², шчыльнасць насельніцтва — 351 чал/км². Размешчаны побач з ракой Дэлгэр-Мурэн, левым вытокам ракі Селенгі. У горадзе ёсць музей, тэатр, бальніца, пошта, некалькі школ і дзіцячых садкоў. Тут жа размешчаны адзін з найбуйнейшых гандлёвых рынкаў Манголіі. Важнае значэнне мае гарадскі аэрапорт, які абслугоўвае мясцовыя лініі (на Улан-Батар, Булган, Ховд), а таксама міжнародныя рэйсы замежных авіякампаній.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||||||
Закрыць