Мюльгаўзен (Цюрынгія)
камуна ў Цюрынгіі, Германія / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мюльгаўзен (ням.: Mühlhausen) — дзявяты па велічыні горад у федэральнай зямлі Цюрынгія ў Германіі. Размешчаны на паўночным захадзе Цюрынгіі, на рацэ Унструт. Насельніцтва — 33 201 чалавек (31 снежня 2014). Бліжэйшыя буйныя гарады: Эрфурт (каля 55 км на паўднёвы ўсход), Гётынген (каля 60 км на паўночны захад), Касель (каля 85 км на захад).
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Мюльгаўзен
| ||||||||||||||||||||||||
Закрыць
У Сярэднія вякі Мюльгаўзен быў другім па велічыні горадам Цюрынгіі, саступаючы толькі Эрфурту. Шырокі гістарычны цэнтр горада са шматлікімі царкоўнымі шпілямі і крапасной сцяной пазбег разбурэння падчас Другой сусветнай вайны. Вядомы дзякуючы найбуйнейшаму ў Германіі кірмашу Mühlhäuser Kirmes (Мюльгойзер Кірмес), які ўпершыню адбыўся ў 1877 годзе.