Міланскае герцагства
герцагства у Італіі (1395–1447; 1450–1535) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Міланскае герцагства — дзяржава ў Паўночнай Італіі, якая існавала ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1395—1556 гадах, затым уладанне Іспаніі ў 1556—1714 гадах і Аўстрыі ў 1714—1797 гадах, з цэнтрам у горадзе Мілан. Узнікшы як вынік тэрытарыяльнай экспансіі гарадскога самакіравання Мілана і амбіцый сямейства Вісконці, якое стаяла на чале рэспублікі, герцагства хутка дасягнула палітычнай і эканамічнай моцы. Аднак станаўленне цэнтралізаваных дзяржаў у заальпійскай Еўропе зрабіла Мілан аб’ектам заваявальнай палітыкі яго мацнейшых суседзяў. У выніку працяглага ваеннага супрацьстаяння Міланскае герцагства, у адрозненне ад іншых буйных дзяржаўных утварэнняў Паўночнай і Цэнтральнай Італіі, не змагло захаваць незалежнасць, на трыста гадоў стаўшы плацдармам замежнай прысутнасці на найважнейшым «скрыжаванні» Еўропы.
Гістарычная дзяржава | |||||
Міланскае герцагства | |||||
---|---|---|---|---|---|
лац.: Ducatus Mediolanensis італ.: Ducato di Milano ламб.: Ducaa de Milan | |||||
|
|||||
1395 — 1447
|
|||||
Сталіца | Мілан | ||||
Мова(ы) | лацінская, італьянская, заходне-ламбардская | ||||
Афіцыйная мова | Lombard[d] і італьянская мова | ||||
Рэлігія | каталіцтва | ||||
Грашовая адзінка | міланскі скуда | ||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Дынастыя |
Вісконці, Сфорца (з 1450 года), Габсбургі (з 1535 года) |
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |