From Wikipedia, the free encyclopedia
Мі́нас-Ці́рыт[1] (англ.: Minas Tirith) — у легендарыуме Толкіна, горад і замак у Серадзем’і, сталіца Гондара з другой паловы Трэцяй Эпохі. Першапачаткова ён быў пабудаваны дзеля аховы былой сталіцы каралеўства, Асгіліята, ад нападу з захаду, але стаў сталіцай, калі Асгіліят прыйшоў у заняпад пасля Вялікай Чумы. Мінас-Цірыт часцяком згадваецца як «Белы горад» і горад каралёў. Рахірым гэта месца завуць Мундбург. У кульмінацыі кнігі «Уладар Пярсцёнкаў» горад трапляе пад асаду саюзных войскаў Мордара, вядомую як бітва на Пеленорскіх палях.
Мінас-Цірыт | |
---|---|
Краіна | |
З’яўляецца сталіцай | Гондар |
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы | |
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта | Hill of Guard[d] |
Мова твора або назвы | сіндарын |
Прадстаўлена ў працы | Валадар Пярсцёнкаў і Appendices of The Lord of the Rings[d] |
З мастацкага твора | легендарыум Толкіна[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Найвялікшы замак дабра ў Серадзем’і. Ён складаецца з сямі кругоў (узроўняў). На самым верхнім знаходзіцца цытадэль і Белая Вежа Гондара. Там жа стаіць і Белае дрэва — сімвал Гондара.
Дата пачатку будаўніцтва невядома. Першым кіраўніком быў Анарыён (сын Элендзіла) разам з Ісільдурам.
У 2 г. Трэцяй Эпохі Ісільдур прынёс у горад расток Белага дрэва. У 1640 г. з прычыны вялікай эпідэміі чумы ў Асгіліяце (пры гэтым і смерці караля) сталіца аўтаматычна перайшла сюды. У 2698 г. перайменаванне Мінас-Анара ў Мінас-Цірыт. У 3019 г. калі і адбываліся падзеі Уладара Пярсцёнкаў, горад быў асаджаны арміямі Мордара і інш. Перамаглі Гондар і Рохан.
Пасля каранацыі Арагорна (Элессара) горад зноў стаў называцца Мінас-Анар.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.