Міндаль (Prunus dulcis) — лістападны куст ці невялікае дрэва з падроду Міндаль (Amygdalus) роду Сліва[3]. Міндаль часта прылічаецца да арэхаў, хоць на самай справе ён з’яўляецца костачкавым плодам. Па велічыні і форме міндаль падобны на персікавую костачку. Пладом міндаля з’яўляецца касцянка, якая складаецца з вонкавай абалонкі і цвёрдага шкарлупіння, якое хавае ядро насення. Міндаль можа прадавацца са шкарлупой і без яе, таксама насенне часам бланшыруюць, абдаючы яго варам, каб зрабіць ядро мягчэйшым і выявіць белы зародак.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Міндаль вырошчваюць ужо тысячы гадоў, але спатрэбіўся некаторы час для яго наймення. Батанікі шмат разоў давалі яму ўсё новыя і новыя назвы згодна са зменамі яго таксанамічнага становішча.
Культурныя пасадкі міндаля сустракаюцца як у Заходнім, так і ва Усходнім паўшар’ях.