Мінскае пагадненне
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мінскія пагадненні.
Мінскае пагадненне — пагадненне аб спыненні агню паміж украінскім урадам і самаабвешчанымі рэспублікамі Данбаса (ДНР і ЛНР), якое было дасягнута ў Мінску 5 верасня 2014 года. Рэжым спынення агню ўступіў у сілу з 18:00 па мясцовым часе[1]. Таксама пагадненне ўключала ў сябе абмен палоннымі, захопленымі абедзвюма бакамі канфлікту. Агулам пратакол пагаднення змяшчаў 12 пунктаў.
Хуткія факты Мінскі пратакол, Тып дагавора ...
Мінскі пратакол | |
---|---|
Пратакол па выніках кансультацый Трохбаковай кантактнай групы адносна сумесных крокаў, накіраваных на імплементацыю мірнага плана | |
Тып дагавора | пагадненне пра спыненне агню |
Дата падрыхтоўкі | 1 верасня 2014 |
Дата падпісання | 5 верасня 2014 |
Месца падпісання | Мінск |
Увайшоў у сілу | 5 верасня 2014 |
Страціў сілу | 21 лютага 2022 |
Падпісалі |
Хайдзі Тальявіні (пасярэднік), Леанід Кучма, Міхаіл Зурабаў |
Бакі |
(АБСЕ) Украіна, Расія |
Умовы | Вызваленне закладнікаў; вывад з Украіны расійскіх вайсковых злучэнняў і ўзбраення, таксама баевікоў і наймітаў; амністыя расійскіх пасобнікаў |
Мова | руская |
Закрыць
22 лютага 2022 года Уладзімір Пуцін заявіў, што пасля прызнання Масквой Данецкай і Луганскай народных рэспублік Мінскіх пагадненняў больш не існуе.