![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d6/%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0-%25D0%259C%25D0%25B0%25D0%25B3%25D1%2596%25D0%25BB%25D1%2591%25D1%259E%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%258F_%25D0%25B4%25D1%258B%25D1%258F%25D1%2586%25D1%258D%25D0%25B7%25D1%2596%25D1%258F.svg/langbe-640px-%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0-%25D0%259C%25D0%25B0%25D0%25B3%25D1%2596%25D0%25BB%25D1%2591%25D1%259E%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%258F_%25D0%25B4%25D1%258B%25D1%258F%25D1%2586%25D1%258D%25D0%25B7%25D1%2596%25D1%258F.svg.png&w=640&q=50)
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
рымска-каталіцкая дыяцэзія ў Беларусі, галоўная дыяцэзія Мінска-Магілёўскай мітраполіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія — каталіцкая архідыяцэзія ў Беларусі. Утворана 13 красавіка 1991 года аб’яднаннем Мінскай і Магілёўскай архідыяцэзій. Займае тэрыторыю Мінскай і Магілёўскай абласцей (першапачаткова — таксама і Віцебскай, на тэрыторыі якой у 1999 была ўтворана асобная Віцебская дыяцэзія), уваходзіць у склад Мінска-Магілёўскай мітраполіі.
Артыкул пра архідыяцэзію Рымска-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Пра аднайменную царкоўную правінцыю, якая ўтвараецца гэтай архідыяцэзіяй разам з яе суфраганнымі дыяцэзіямі гл. Мінска-Магілёўская мітраполія.
Хуткія факты Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Рымскі абрад ...
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія | |
---|---|
лац.: Archidioecesis Minscensis Latinorum-Mohiloviensis Latinorum | |
![]() | |
Рымскі абрад | |
Галоўны горад | Мінск |
Краіна |
![]() |
Дата заснавання | 13 красавіка 1991 |
Кафедральны сабор | Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі |
Мітраполія | Мінска-Магілёўская |
Парафій | 122 |
Іерарх | Іосіф Станеўскі |
Плошча дыяцэзіі | 69 800 км² |
Насельніцтва дыяцэзіі | 4 800 000 чал. |
Колькасць каталікоў | 610 000 |
Доля каталікоў | 13 % |
Афіцыйны сайт | catholicminsk.by |
![]() |
Закрыць