Місія беларускіх ваенных медыкаў у Сірыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Місія беларускіх ваенных медыкаў у Сірыі — дзейнасць медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння (МАСП) 432-га Галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па аказанні дапамогі ў ліквідацыі наступстваў землетрасення 6 лютага 2023 года на тэрыторыі Сірыі.
Хуткія факты Місія беларускіх ваенных медыкаў у Сірыі, Гады існавання ...
Місія беларускіх ваенных медыкаў у Сірыі | |
---|---|
Гады існавання | 16 лютага — 15 сакавіка 2023 |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | 432-гі Галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр |
Тып | гуманітарная аперацыя |
Функцыя | медыцынская дапамога |
Колькасць | 45 чалавек |
Дыслакацыя | Сірыя г. Алепа, Сірыя |
Мянушкі | «Місія добрых сэрцаў» |
Удзел у | ліквідацыя наступстваў землетрасення 6 лютага 2023 года[1] |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | палкоўнік Андрэй Гурыновіч |
Закрыць
Хуткія факты Вонкавыя выявы, Фотаздымкі з архіва ўдзельніка місіі А. Някала. ...
Вонкавыя выявы | |
---|---|
Фотаздымкі з архіва ўдзельніка місіі А. Някала. | |
Члены групы МАСП на фоне палаткі з надпісам «Вітаем вас». | |
Медык робіць укол дзіцяці. | |
Беларускі вайсковец суправаджае сірыйскую жанчыну. | |
Беларуская калона МАЗаў на маршы. | |
Закрыць
Гэта першая замежная камандзіроўка МАСП, у якую падраздзяленне адправілася ў поўным складзе[2]. Беларускімі ваеннымі місія адзначана як унікальная ў гісторыі медыцыны рэспублікі, паколькі спецыялісты працавалі ва ўмовах не толькі прыроднага бедства, але і ваеннага канфлікту[3].