Навасёлкаўскі сельсавет (Ашмянскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Навасё́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Навасёлкі.
Навасёлкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ашмянскі раён |
Уключае | 28 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | аграгарадок Навасёлкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 457 |
Плошча | 69,0[1] |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Куцавіцкі сельсавет у складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. Цэнтр — вёска Куцавічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Павяжынскага сельсавета (29 населеных пунктаў: вёскі Адамполле, Ажышкі, Аляны, Асінаўка, Бачкелы, Войневічы, Гай, Грыбаўшчына, Гурэлі, Казяны, Каменка, Крамешава, Мажэйкі, Маствілішкі, Мачылы, Навадворцы, Нікрышкі, Пабядзінішына, Павяжы, Падбалванішкі, Паўлаўцы, Паўлінова, Петкаўшчына, Расанішкі, Сарокішкі, Скабейкі, Стрыбы, Хадоркі і Шыманова)[2]. 17 студзеня 1969 года ў склад адноўленага Барунскага сельсавета перададзены 34 населеныя пункты (вёскі Аляны, Антанова, Баруны, Біюцішкі, Бразгалішкі, Вайцехава, Вашчынікі, Гейстуны, Гінеўцы, Гіргіляны, Дайнаполе, Загарняты, Зубаўшчына, Зялёны Бор, Каецяняты, Кастына, Курган, Кураўшчына, Кутараўшчына, Макаўшчына, Пятровічы, Смаленка, Трасечаняты, Федзевічы, Чараны, Чаркасы, Чэрнушка, Шанцілаўшчына, Шапавалы, хутары Зара, Карпуцішкі, Кузьмішкі, Рудэнішкі і Свілаўка), у склад сельсавета з Жупранскага сельсавета перададзены вёскі Багданішкі і Міхалконі[3]. 12 лістапада 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Навасёлкі, сельсавет перайменаваны ў Навасёлкаўскі[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1457 чалавек[5], з іх 91,4 % — беларусы, 5,8 % — палякі, 1,7 % — рускія[6].