Нараджэнне Венеры (карціна Бугро)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Нараджэнне Венеры» (фр.: La Naissance de Vénus) — карціна аднаго з самых знакамітых жывапісцаў XIX стагоддзя — Вільяма Бугро.
| ||
Адольф Вільям Бугро | ||
Нараджэнне Венеры. 1879 | ||
La Naissance de Vénus | ||
Матэрыял | Палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | масла | |
Памеры | 300 × 218 см | |
Музей Арсэ, Парыж | ||
(інв. RF 253) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На карціне намалявана не само нараджэнне з мора, а перамяшчэнне Венеры у ракавіне з адкрытага мора ў Пафас на Кіпры. Ракавіна з'яўляецца тыповым сімвалам, суправаджальнікам выявы Венеры. Яна сімвалізуе ўрадлівасць, пачуццёвыя прыемнасці і сексуальнасць. Сюжэт і кампазіцыя нагадваюць аднайменную карціну Сандра Бацічэлі, а таксама «Трыўмф Галатэі» Рафаэля. Лініі карціны звілістыя, мяккія і далікатныя. Каляровая гама галоўным чынам светлая, у дыяпазоне паміж белым і блакітным — колерамі, якія сімвалізуюць чысціню і боскае паходжанне. Мастак зрабіў відавочны акцэнт на фігуры Венеры, пакінуўшы іншых персанажаў у цені. Неба на карціне пахмурнае, яно прадвесціць навальніцу, што можа быць як сімвалам цяжкасцяў, якія чакаюць каханне, якое сімвалізуе Венера, так і проста аптычным эфектам, што тлумачаць, чаму большасць персанажаў палатна намаляваны ў цені.
У наш час карціна выстаўлена ў музеі Арсэ ў Парыжы.