Наркотык
рэчываў, якое выклікае ў арганізме здранцвенне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Наркотыкі (ад грэч. ναρκωτικός —які прыводзіць у аняменне, дурманлівы) — група фармакалагічных рэчываў, якія дзейнічаюць у асноўным на цэнтральную нервовую сістэму і выклікаюць у арганізме здранцвенне, якое можа даць палягчэнне, пачуццё эйфарыі або наркатычны сон. Наркотыкі таксама могуць выклікаць галюцынацыі.
У прававым аспекце тэрмін наркотык ахоплівае шырокі спектр розных рэчываў, якія альбо зусім забаронены да распаўсюджання, альбо іх ужыванне строга рэгулюецца законам. Яны ўключаюць у сябе шэраг раслінных рэчываў і іх вытворных, такія як тытунь, алкаголь, канапля, какаін, опіум і яго вытворныя, у тым ліку пантапон, марфін, гераін, кадэін, а таксама іншыя прэпараты, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне, бо снатворныя (веранал, барбаміл і іншыя вытворныя барбітуравой кіслаты), антыдэпрэсанты (тыянептын) і гэтак далей.