Насельніцтва Бурундзі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Насельніцтва Бурундзі характарызуецца агульнымі для краін Трапічнай Афрыкі працэсамі і асаблівасцямі: неверагодна высокімі нараджальнасцю і натуральным прыростам, перавагай маладога насельніцтва, высокай дзіцячай смяротнасцю, нізкім узроўнем урбанізацыі, занятасцю большай паловы насельніцтва ў сельскай гаспадарцы.
Этнічны склад насельніцтва амаль аднародны. Большасць складае народ рундзі. Аднак ён падзяляецца на 3 галіны, якія маюць рознае паходжанне. Колькасна пераважаюць хуту (85 %), другая значная група — тутсі, дзе-нідзе жывуць старажытныя тва. Дзяржаўныя мовы — французская і кірундзі. Станам на 2019 год у гарадах жыве ўсяго 13,4 % насельніцтва, прычым дзевяць дзясятых гараджан прыпадае на сталічную агламерацыю. Адметная рыса Бурундзі — незвычайна высокая шчыльнасць насельніцтва.