Нацыянальная бібліятэка медыцыны ЗША
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальная бібліятэка медыцыны ЗША (NLM) — самая вялікая медыцынская бібліятэка ў свеце, заснаваная ў 1836 годзе.
Размешчана ў Бетэсда (штат Мэрыленд, ЗША) і з'яўляецца адной з устаноў Нацыянальных інстытутаў здароўя (NIH). NLM каардынуе працу 6000 медыцынскіх бібліятэк, якія размешчаны на тэрыторыі ЗША. Праводзіць вялікую навуковую працу ў вобласці біямедыцынскіх інфармацыйных тэхналогій, у тым ліку стварэнне баз даных і сайтаў, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе.
Нацыянальны цэнтр біятэхналагічнай інфармацыі (NCBI) з'яўляецца падраздзяленнем NLM і таксама працуе над шэрагам навуковых праектаў.