беларуская кніга From Wikipedia, the free encyclopedia
«Максі́м Танк: На скразняка́х стаго́ддзя» — кніга, напісаная беларускім пісьменнікам Міколам Мікулічам і выдадзеная ў 1999 годзе выдавецтвам «Мастацкая літаратура»[1] тыражом 1 800 экземпляраў.
На скразняках стагоддзя | |
---|---|
Максі́м Та́нк: На скразняка́х стаго́ддзя | |
| |
Жанр | проза |
Аўтар | Мікалай Уладзіміравіч Мікуліч |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 1999 |
Дата першай публікацыі | 1999 |
Асобнае выданне | 1999 |
Выдавецтва | Мастацкая літаратура |
Месца публікацыі | Мінск |
Колькасць старонак | 254 с. |
Ілюстратар | Л. А. Стрыжак |
Афармленне | Г. С. Шупенька |
Носьбіт | кніга |
ISBN | 985-02-0361-7 |
У літаратурным творы робіцца спроба асэнсаваць феномен Максіма Танка — паэта і чалавека, асобы першай велічыні ў гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя. Прыводзячы свае гутаркі з Максімам Танкам у апошнія гады яго жыцця, выкарыстоўваючы старонкі эпісталярнай спадчыны народнага паэта, шматлікія архіўныя матэрыялы і іншае, аўтар раскрывае філасафска-патрыятычныя асновы яго жыцця і творчасці, веру ў духоўна-маральныя каштоўнасці чалавека.
Мікола Мікуліч адзначае пра прадмет даследавання:
Прынцыпы аналітычна-даследчага асэнсавання працэсаў рэчаіснасці, лагізаванасць гістарычнага мыслення, зварот да драматычных і трагічных старонак нацыянальнага мінулага і цяпершчыны дапаўняюцца ў вершах паэта эмацыянальна-пачуццёвай непасрэднасцю. Лірычная споведзь суседнічае ў іх з прамоўніцкім пафасам і публіцыстычнасцю, народнапесенныя матывы пераплятаюцца з заглыбленай медытатыўнай роздумнасцю і крытычна-выкрывальнай іроніяй. І вельмі часта ўсё гэта пры характэрнай танкаўскай «расхрыстанасці» структурных элементаў твораў. |
Пісьменнік Леанід Дранько-Майсюк спасылаецца на кнігу пры высвятленні пытання зносін Максіма Танка з Браніславам Тарашкевічам, перавозу маладым паэтам забароненай літаратуры і яго арышту ўладамі Польскай Рэспублікі.[2]
Кандыдат філалагічных навук Анатоль Літвіновіч назваў кнігу насычанай цікавымі фактамі, назіраннямі і абагульненнямі.[3]
Кніга — удзельнік віртуальнай выстаўкі «Рэаліі жыцця Максіма Танка» Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.[4]
Кніга ўдзельнічала ў адборы да рэйтынга «Сто беларускіх кніг ХХ стагоддзя», які фарміраваўся па выніках апытання чытачоў газеты «Наша Ніва». Было адзначана, што гэта літаратурная праца адна з першых па смерці пісьменніка спробаў асэнсаваць феномен Максіма Танка.[5]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.