Нортэ-Чыка (Чылі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нортэ-Чыка (Блізкая Поўнач) — адзін з пяці прыродных тэрытарыяльных комплексаў, на якія згодна з CORFO (англ.) (бел. падзелена кантынентальнае Чылі ў 1950 годзе. На поўначы мяжуе з Нортэ-Грандэ (англ.) (бел., на захадзе абмываецца Ціхім акіянам, на ўсходзе абмежаваны гарамі Анды і мяжой Аргенціны, на поўдні — прыродным тэрытарыяльным комплексам Цэнтральнае Чылі (ісп.) (бел.. Хоць з чыста геаграфічнага пункту гледжання, гэты рэгіён размешчаны паміж рэкамі Кап'япа і Аканкагуа, традыцыйна Нортэ-Чыка ўключае рэгіёны Атакама і Какімба. Гістарычна гэты прыродны рэгіён быў домам для індзейцаў дыягіта.