![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/Numa_Pompilius.jpg/640px-Numa_Pompilius.jpg&w=640&q=50)
Нума Пампілій
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ну́ма Пампі́лій (лац.: Numa Pompilius) — другі пасля Ромула цар Старажытнага Рыма канца 8 — пачатку 7 ст. да н.э., з імем якога грэчаскія і рымскія гісторыкі звязвалі правядзенне прававых і рэлігійных рэформ.
Нума Пампілій | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Numa Pompilius | |||||||
![]() Нума Пампілій | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ромул | ||||||
Пераемнік | Тул Гастылій | ||||||
Нараджэнне |
21 красавіка 753 да н.э.
|
||||||
Смерць |
671 да н.э.
|
||||||
Бацька | Pompo[d] | ||||||
Маці | невядома | ||||||
Жонка |
1. Тацыя 2. Эгерыя |
||||||
Дзеці | Пампілія[d], Pomponius[d], Pinus[d], Calpus[d] і Mamercus[d] | ||||||
Веравызнанне | старажытнарымская рэлігія | ||||||
![]() |
Вылучаўся сваёй справядлівасцю, глыбокай набожнасцю і добрым веданнем грамадзянскага права. Разумеючы, што культура народа трымаецца не на ваяўнічасці, а на праве, Нума Пампілій паставіў сваёй задачай змякчыць норавы ваяўнічага племя рымлян і даць яму рэлігійна-маральныя асновы. Сваё панаванне пачаў з заключэння міру з усімі суседнімі плямёнамі, які падтрымліваў на працягу свайго доўгага панавання. Ён заснаваў мноства храмаў і алтароў, павялічыў колькасць багоў, устанавіў простыя, але строга вызначаныя абрады богаслужэння, пастаянныя святы, заснаваў шэраг жрэчаскіх калегій і калегій рамеснікаў.
Паданне прыпісвае Нуме Пампілію рэформу календара, паводле якога год падзяляўся на 12 месяцаў замест былых 10 і складаўся з 355 дзён. У галіне грамадзянскіх рэформ лічыцца першым рымскім царом, які надзяліў жыхароў участкамі зямлі і заахвоціў іх да земляробства. Для падтрымкі гандлю і промыслаў спецыяльна ўвёў культ бога Фідаса як увасабленне сумленнасці ў справах. Легендарная біяграфія Нумы Памцілія надзвычай багата міфамі, якія надавалі яго асобе свяшчэнны аўтарытэт.