![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/71/%25D0%259D%25D1%2583%25D1%2580%25D0%25B0.jpg/640px-%25D0%259D%25D1%2583%25D1%2580%25D0%25B0.jpg&w=640&q=50)
Нура
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нура (значэнні).
Нура́ (каз.: Нұра) — рака ў Казахстане, у Карагандзінскай і Акмолінскай абласцях.
Хуткія факты Нура, Характарыстыка ...
Нура | |
---|---|
каз. Нұра | |
![]() Нура ў сярэднім цячэнні | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 978 км |
Басейн | 60 800 км² |
Расход вады | 19,5 м³/с (за 369 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | Каркаралінскія горы |
• Месцазнаходжанне | горы Кызылтас |
• Каардынаты | 49°20′23,60″ пн. ш. 74°44′04,50″ у. д.HGЯO |
Вусце | Тэнгіз |
• Каардынаты | 50°30′55″ пн. ш. 69°11′54,30″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Тэнгіз (возера) |
Краіна | |
Рэгіёны | Карагандзінская вобласць, Акмолінская вобласць |
![]() ![]() |
|
![]() |
Закрыць
Даўжыня ракі 978 км, плошча вадазборнага басейна 60,8 тыс. км². Бярэ пачатак у гарах Кызылтас і цячэ ў межах Казахскага драбнасопачніка. Упадае ў бяссцёкавае возера Тэнгіз. Сярэдні расход вады за 369 км ад вусця 19,5 м³/с. Летам у верхнім цячэнні перасыхае, зімой перамярзае. На Нуры — вадасховішчы Самаркандскае (для водазабеспячэння гарадоў Караганды і Тэміртау) і Самарскае[1] (выкарыстоўваецца на арашэнне).