Няманічы
сербская дынастыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Няма́нічы (серб. Немањићи) — дынастыя ў сярэдневяковай Сербіі (1170—1371). Яе родапачынальнік вялікі жупан Рашкі Стэфан Неманя (1170—1196) заклаў аснову адзінай дзяржавы ў Сербіі. Найбуйнейшыя прадстаўнікі: сын Немані вялікі жупан Стэфан Першавенчаны (1196—1227), які прыняў (1219) каралеўскі тытул; Стэфан Душан (1331—1355), які стварыў вялікае серба-грэчаскае царства на Балканах і абвясціў сябе ў 1346 «царом сербаў і грэкаў». Пры яго сыне цары Стэфане Урашы (1355—1371) дзяржава Няманічаў распалася. На змену ім у Сербскай дэспатыі прыйшлі Лазаравічы.
Хуткія факты Няманічы сербск.: Немањићи ...
Няманічы сербск.: Немањићи | |||
---|---|---|---|
Краіна | Сербскае княства, Сербскае каралеўства, Сербскае царства | ||
Тытулы | вялікі жупан, кароль, князь | ||
Заснавальнік | Стэфан Неманя | ||
Апошні кіраўнік | Стэфан Ураш V | ||
Год заснавання | 1166 | ||
Спыненне роду | 1371 | ||
Нацыянальнасць | сербы |
Закрыць