![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/Nicias%252C_p_105_%2528World%2527s_Famous_Orations_Vol_1%2529.jpg/640px-Nicias%252C_p_105_%2528World%2527s_Famous_Orations_Vol_1%2529.jpg&w=640&q=50)
Нікій
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нікій (грэч. Νικίας) (каля 469 да н.э., Атыка — 413 да н.э., Сіцылія) — афінскі палітык і палкаводзец. Падчас Пелапанескай вайны ўзначаліў шэраг паспяховых аперацый супраць Спарты і яе саюзнікаў, праявіўшы выключную асцярожнасць і разважлівасць. Нягледзячы на гэта, быў правадыром мірнай партыі. Дамогся заключэння ў 421 да н.э. нетрывалага Нікіева міра. Пасля парушэння міра ў 415 да н.э. быў супраць сваёй волі прызначаны кіраўніком авантурнай ваеннай экспедыцыі ў Сіцылію супраць Сіракуз. У 413 да н.э. пасля няўдалай аблогі Сіракуз, якая скончылася паражэннем афінскіх войскаў, Нікій быў узяты сіракузянамі ў палон і пакараны смерцю.
Хуткія факты Нікій, Дата нараджэння ...
Нікій | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | V стагоддзе да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 413 да н.э. |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | палітык, ваенны |
Дзеці | Niceratus[d] |
Удзельнік | |
![]() |
Закрыць