Ода да маладосці
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ода да маладосці» (польск.: Oda do młodości) — верш Адама Міцкевіча, напісаны 26 снежня 1820 года. Лічыцца энтузіяскай пахвалой у філамацкім духу. Гэта першы твор у гісторыі польскай літаратуры, дзе маладосць трактуецца не як з'ява біялагічнага альбо сацыялагічнага кшталту, а як кампанент універсальнага ўпарадкавання свету.
Хуткія факты Ода да маладосці, Жанр ...
Ода да маладосці | |
---|---|
польск.: Oda do młodości | |
| |
Жанр | верш |
Аўтар | Адам Міцкевіч |
Мова арыгінала | польская |
Дата напісання | 26 снежня 1820 |
Закрыць
Шмат сучаснікаў Міцкевіча бачылі ў тэксце «Оды да маладосці» яўнае падабенства з паэмай Фрыдрыха Шылера «Да радасці» (па-нямецку: An die Freude), а таксама з іншымі творамі нямецкага паэта.