![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e3/Leonardo_da_Vinci_-_RCIN_912281%252C_The_cardiovascular_system_and_principal_organs_of_a_woman_c.1509-10.jpg/640px-Leonardo_da_Vinci_-_RCIN_912281%252C_The_cardiovascular_system_and_principal_organs_of_a_woman_c.1509-10.jpg&w=640&q=50)
Орган (біялогія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Орган.
Орган (стар.-грэч.: ὄργανον - «інструмент») — адасобленая сукупнасць розных тыпаў клетак і тканак, якая выконвае пэўную функцыю ў жывым арганізме.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e3/Leonardo_da_Vinci_-_RCIN_912281%2C_The_cardiovascular_system_and_principal_organs_of_a_woman_c.1509-10.jpg/640px-Leonardo_da_Vinci_-_RCIN_912281%2C_The_cardiovascular_system_and_principal_organs_of_a_woman_c.1509-10.jpg)
Орган ўяўляе сабой функцыянальную адзінку ў межах арганізма, адасобленую ад іншых функцыянальных адзінак дадзенага арганізма. Органы аднаго арганізма звязаны ў сваіх функцыях паміж сабой такім чынам, што арганізм з'яўляецца сукупнасцю органаў, якія часта аб'ядноўваюцца ў розныя сістэмы органаў.
Органам завецца толькі тая сукупнасць тканак і клетак, якая мае ўстойлівае становішча ў межах арганізма і чыё развіццё прасочваецца ў межах эмбрыёгенеза (органагенез).
Органная арганізацыя клетак і тканак уласціва як для жывёл, так і для раслін і грыбоў.