Оскар (кінапрэмія, 2018)
From Wikipedia, the free encyclopedia
90-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар» за заслугі ў вобласці кінематографа за 2017 год адбылася 4 сакавіка 2018 года ў тэатры «Долбі» (Лос-Анджэлес). Намінанты былі абвешчаны 23 студзеня 2018 года.[1] Фільм Гільерма дэль Тора «Форма вады» стаў лідарам па колькасці намінацый — 13 катэгорый.[2]
Оскар | |
---|---|
Дата | 4 сакавіка 2018 |
Месца | |
Працягласць | 233 хв. |
oscars.org/oscars… (англ.) |
Дату ўручэння прэміі перанеслі на нязвыкла позні тэрмін з-за супадзення з датай правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў. Вядучым цырымоніі другі раз стаў комік Джымі Кімэл[en]. З 20 лютага 2018 года на працягу тыдня болей за пяць тысяч членаў амерыканскай кінаакадэміі галасавалі, прычым як анлайн, так і традыцыйна запаўняючы папяровыя бюлетэні. З наступнага года арганізатары пяройдуць да поўнага анлайн-галасавання.[3]
Многія зоркі выйшлі на чырвоную дарожку са значкамі руху па абароне жанчын ад сэксуальных дамаганняў «Time’s Up[en]», актрыса Эма Уотсан зрабіла такую тату.[4]