From Wikipedia, the free encyclopedia
Па́вал Ра́нкаў (славацк.: Pavol Rankov; нар. 16 верасня 1964, Попрад, Чэхаславакія) — славацкі пісьменнік.
Павал Ранкаў | |
---|---|
Pavol Rankov | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 16 верасня 1964[1][2] (59 гадоў) |
Месца нараджэння | Попрад |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, выкладчык |
Кірунак | Магічны рэалізм |
Мова твораў | славацкая |
Прэміі | прэмія ймя Івана Краскі, «Jean Monnet», прэмія газеты «SME», «Angelus» |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1987 Павал Ранкаў скончыў філасофскі факультэт універсітэта Коменскага ў Браціславе, Працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы ў Марціне, Педагагічнай бібліятэцы ў Браціславе. Ад 1993 выкладае ва ўніверсітэце Коменскага на кафедры бібліятэчнай справы і навуковай інфармацыі.
Жыве ў Браціславе.
Дэбютаваў зборнікам апавяданняў «S odstupom času» (1995), які характарызуецца лучнасцю з традыцыямі сусветнага і айчыннага фантастычнага рэалізму (Борхес, Картасар, Грэндэль, Мітана ), часаваю і прастораваю незвязнасцю, адпаведна ўжытымі экзатычнымі асяроддзямі, рэдукаваным сюжэтам, драматызмам, спалучаным з элементамі таямніцы, містыфікацыяй, іррацыянальнасцю.
У 2001 выдаў другі зборнік апавяданняў пад назвай «Мы і яны / Яны і мы».
У 2002 выдаў зборнік прафесійных тэкстаў «Масавая камунікацыя, мас-медыя і інфармацыйная супольнасць». У 2006 выйшла наступная кніга па дадзенай тэматыцы «Інфармацыйная супольнасць — перспектывы, парадоксы, праблемы».
Першы раман «Гэта стала першага верасня (альбо калісьці там)» выдаў у 2008 годзе, у 2011 выйшаў другі раман пад назвай «Мамы».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.