From Wikipedia, the free encyclopedia
Паваротны выключальнік (кулачковы пераключальнік, англ.: rotary switch) - гэта выключальнік (пераключальнік), які прыводзіцца ў дзеянне паваротам прываднага элемента пальцамі ці кісцю рукі чалавека-аператара і які мае два фіксаваных палажэнні рухомай сістэмы.[1] Іх часта выбіраюць, калі патрабуецца больш за 2 пазіцыі пераключэння, напрыклад, троххуткасныя вентылятары, электрычныя награвальнікі, электрычныя пліты і г.д.
Паваротны пераключальнік складаецца з паваротнага шпіндзеля маючага кантактны, рычага або спіцы якая выступае з яго паверхні, і "кулачка" з размешчаным на ім масівам клем, размешчаных па крузе вакол ротара. Паваротам рычага варочаецца шпіндзель замыкая кантакты на кулачку. Выключальнік шматслойны, што дазваляе выкарыстоўваць некалькі полюсаў; кожны слой эквівалентны аднаму полюсу. У якасці альтэрнатывы кручэнне можа быць абмежавана далямі (паловай; трацінай і г.д.) акружнасці, і тады кожны слой можа мець некалькі (два; тры і г.д.) полюсаў. Звычайна такі перамыкач мае механізм фіксацыі, таму ён іздае «пстрыкаючы гук» пры пераключэнні з аднаго актыўнага становішча ў іншае, і не спыняецца ў прамежкавых становішчах. Такім чынам, паваротны выключальнік забяспечвае большыя магчымасці пераключэння чым больш простыя выключальніккі або пераключальнікі.
Паваротныя перамыкачы выкарыстоўваліся ў якасці селектараў каналаў на тэлевізійных прыёмніках да пачатку 1970-х гадоў, у якасці селектараў дыяпазонаў на электрычным вымяральным абсталяванні, у якасці селектараў дыяпазонаў на шматдыяпазоных радыёпрыёмніках і г.д.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.